Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Херсоне ў выніку падрыву аўтамабіля загінуў адзін з найбольш вядомых украінскіх калябарантаў. Гэта ўжо другі падобны выпадак


Ілюстрацыйнае фота. Раскйскія войскі ў акупаваным Херсоне
Ілюстрацыйнае фота. Раскйскія войскі ў акупаваным Херсоне

Адразу некалькі расейскіх СМІ і ўкраінскіх журналістаў паведамілі аб гібелі ў Херсоне аднаго з найбольш вядомых мясцовых калябарантаў Дзьмітрыя Саўлучэнка, які ачольваў у расейскай акупацыйнай адміністрацыі Херсону ўпраўленьне па моладзевай палітыцы.

Гэта ўжо другі выпадак, калі падрываюць аўтамабілі тых украінскіх чыноўнікаў, якія перайшлі на бок расейскіх акупацыйных уладаў у Херсоне.

Як паведаміў украінскі журналіст Дзяніс Казанскі, Дзьмітры Саўлучэнка ўваходзіў у склад партыі арыштаванага ва Ўкраіне прарасейскага палітыка Віктара Медзьведчука і займаўся антыўкраінскай дзейнасьцю.

«Магчыма, яго ліквідавалі ўкраінскія спэцслужбы, аднак, нельга выключаць і варыянт крымінальных разборак», — напісаў Дзяніс Казанскі.

Паводле яго, цяпер на акупаваных тэрыторыях адбываецца падзел нарабаванай маёмасьці і прадукцыі.

«Розныя групоўкі змагаюцца за вываз выкрадзенага збожжа, прыдумляюць розныя „жоўтыя пропускі“ для фэрмэраў і раскрадаюць захопленыя прадпрыемствы. Так што „парад падрываў“, які цяпер адбываецца ад Мелітопаля да Херсона — гэта далёка не заўсёды праца СБУ. Бандыты і рабаўнікі ахвотна зводзяць рахункі адзін зь другім, паколькі ўсе гэтыя забойствы і выбухі якраз вельмі зручна сьпісваць на ўкраінскія дывэрсійна-выведвальныя групы», — перакананы Дзяніс Казанскі.

Расейскія СМІ назвалі падрыў аўтамабіля Дзьмітрыя Саўлучэнкі «замахам» і «тэрарыстычным актам».

Раней 18 чэрвеня ў Херсоне падарвалі аўтамабіль з двума іншымі ўкраінскімі калябарантамі, якія перайшлі на бок акупацыйнай улады. Яны атрымалі раненьні, але выжылі.

12 чэрвеня ў акупаваным Мелітопалі Запароскай вобласьці адбыўся выбух каля памяшканьня, у якім знаходзілася мясцовае ўпраўленьне Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

30 траўня ў Мелітопалі адбыўся выбух паблізу дома калябаранта Яўгена Баліцкага, прызначанага кіраўніком акупацыйнай улады Запароскай вобласьці. Законны мэр Мелітопалю Запароскай вобласьці Іван Фёдараў тады назваў дзьве магчымыя вэрсіі. Паводле адной зь іх, расейцы такім чынам праводзяць «зачыстку» сярод калябарантаў, якія не выконваюць сваіх абяцанак, а паводле другой — супраціў мясцовых партызанаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG