На Вайсковых могілках у Менску побач з магіламі Якуба Коласа, яго жонкі і сыноў зьявілася мэмарыяльная дошка ў гонар Георгія (Юрыя) Міцкевіча, які не вярнуўся з вайны, піша «Новы час».
У цырымоніі адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі ўзялі ўдзел нашчадкі Якуба Коласа і супрацоўнікі музэю паэта.
«Заўсёдна вясёлы, упэўнены ў сабе, кампанейскі хлопец і, акрамя таго, шыкоўны паляўнічы», — так успамінаў свайго старэйшага брата Міхась Міцкевіч, малодшы сын Якуба Коласа, які пайшоў з жыцьця ў 2020 годзе. Усяго беларускі пясьняр і яго жонка Марыя Каменская мелі трох сыноў.