Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд філёзафу Ўладзімеру Мацкевічу абвесьцяць 23 чэрвеня


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

22 чэрвеня завяршылася закрытая частка суду над Уладзімерам Мацкевічам.

Філёзаф выступіў з апошнім словам. Зьмест яго невядомы, бо суд адбываецца ў закрытым рэжыме. Але прысуд абвесьцяць у прысутнасьці публікі, піша тэлеграм-канал «Думаць Беларусь».

Абвяшчэньне прысуду адбудзецца 23 чэрвеня а 16:00 у Менскім абласным судзе (вул. Сьвярдлова, 3).

За што судзяць філёзафа

Мацкевіча затрымалі ў жніўні 2021 году. Яму выставілі канчатковае абвінавачаньне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) за «Марш народнага ўльтыматуму» 25 кастрычніка;
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня) — за плятформу «Сход»;
  • ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) — за відэазапіс на YouTube-канале.

У лютым, патрабуючы зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршыць сьледчыя дзеяньні і прызначыць дату судовага разбору, Уладзімер Мацкевіч трымаў 14-дзённую галадоўку. Да яго доўгі час не пускалі пастара і адваката.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG