Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Пракуратура завяла чарговую крымінальную справу на дырэктарку зьліквідаванага горадзенскага госьпісу Вольгу Вялічку

Пракуратура завяла чарговую крымінальную справу на дырэктарку зьліквідаванага горадзенскага госьпісу Вольгу Вялічку


Вольга Вялічка
Вольга Вялічка

Раней Вольга Вялічка ад перасьледу зьехала ў Літву. У Беларусі на яе ўжо былі заведзены дзьве крымінальныя справы (за нясплату падаткаў і ўдзел у пратэстах).

У гэты раз Вялічцы інкрымінуецца «арганізацыя дзейнасьці зьліквідаванага грамадзкага аб’яднаньня» (арт. 193-1).

Горадзенскі дзіцячы госьпіс улады зьліквідавалі летась 20 жніўня. У паведамленьні Генпракуратуры адзначаецца, што ведамства праверыла выкананьне гэтага рашэньня.

«Высьветлілася, што права на распараджэньне і кіраваньне рахункамі АБА было аформлена выключна на дырэктара арганізацыі. Пры гэтым, як паказаў аналіз, зь верасьня 2021 году па красавік 2022 году па рахунку праведзена каля 50 апэрацый у памеры ня менш за 160 тыс. рублёў», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Вольга Вялічка апошнія 13 гадоў жыцьця прысьвяціла працы ў дзіцячым госьпісе ў Горадні. У 2007 годзе яна стварыла грамадзкую арганізацыю і кіравала госьпісам.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году Вольга была незалежнай назіральніцай ад штабу Віктара Бабарыкі. З гэтага пачаліся праблемы — ператрусы і праверкі ў арганізацыі. Вольгу затрымлівалі, пакідалі на суткі ў ізалятары, штрафавалі за ўдзел у мітынгу. Калі зьявілася пагроза, што забяруць дзяцей, яна зь сям’ёй пераехала ў Вільню.

Раней у Беларусі на Вялічку завялі ўжо 2 крымінальныя справы (за нясплату падаткаў і ўдзел у пратэстах), і ўключылі ў сьпісы Інтэрполу. У госьпісу забралі памяшканьне, а саму арганізацыю зьліквідавалі разам з сотняй іншых НДА.

У абарону Вольгі Вялічкі і дзіцячага госьпісу ў лістападзе 2020 году выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Быў апублікаваны заклік спыніць перасьлед Вольгі з палітычных прычынаў, аднак выніку ён не прынёс.

Раней Вольга Вялічка ў інтэрвію казала, што пасьля эміграцыі распачала працу ў прыватнай беларускай школе ў Вільні, паралельна спрабавала знайсьці грошы, каб госьпіс у Горадні мог працягваць дзейнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG