Пры гэтым Мэркель удакладніла, што цяпер гэтая тэма не абмяркоўваецца, піша Meduza са спасылкай на інтэрвію RedaktionsNetzwerk Deutschland.
Па словах экс-канцлера Нямеччыны, да свайго сыходу з палітыкі ў 2021 годзе яна спрабавала прадухіліць украінскі крызіс, але не атрымала посьпеху ў гэтым.
«З аднаго боку, Пуцін больш ня быў гатовы да самітаў у нармандзкім фармаце. Зь іншага боку, я не атрымала посьпеху ў тым, каб стварыць дадатковы дыскусійны фармат для Расеі і Эўропы аб парадку эўрапейскай бясьпекі паралельна з нармандзкім фарматам», — сказала Мэркель.
Пры гэтым Мэркель ня думае, што Крэмль чакаў яе сыходу з пасады канцлера ФРГ, каб пачаць вайну ва Ўкраіне, аднак яе адстаўка магла быць адным з фактараў нароўні з «выбарамі ў Францыі, вывадам войскаў з Афганістану, стагнацыі ў рэалізацыі менскіх пагадненьняў», мяркуе экс-канцлер Нямеччыны.