Такаеў адказваў на пытаньне мадэратара дыскусіі, галоўнага рэдактара RT Маргарыты Сіманьян, аб тым, як у Казахстане ставяцца да так званай спэцапэрацыі ва Ўкраіне.
Гаворачы аб сэпаратысцкіх рэспубліках, ён адзначыў, што два асноўныя прынцыпы Статуту ААН — права нацый на самавызначэньне і тэрытарыяльная цэласнасьць дзяржаў — прыйшлі ва ўзаемную супярэчнасьць.
«Падлічана, што калі права нацыі на самавызначэньне будзе рэалізавана на ўсім зямным шары, то замест 193 дзяржаў на Зямлі ўзьнікне больш за 500–600 дзяржаваў. Гэта будзе хаос. З гэтай прычыны мы не прызнаем ні Тайвань, ні Косава, ні Паўднёвую Асэтыю, ні Абхазію. Гэты прынцып будзе ўжыты і ў стаўленьні да квазідзяржаўных тэрыторый, якімі, на наш погляд, зьяўляюцца Луганск і Данецк», — сказаў прэзыдэнт Казахстану.