Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і ня толькі. Якія краіны Эўразьвязу выдаюць беларусам шэнгенскія візы для падарожжаў


Польская амбасада ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
Польская амбасада ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

Выданьне DW зьвярнулася ў пасольствы шэрагу краін ЭЗ у Беларусі і высьветліла, хто зь іх выдае беларусам «шэнген» для турыстычных паездак.

  • Калі раней шэнгенскія візы беларусам актыўна выдавала Польшча, то цяпер на фоне дыпляматычнага канфлікту яе візавыя цэнтры афармляюць толькі візы ў гуманітарных мэтах, для вучобы, працы, па карце паляка ці праграме «Poland. Business Harbour». Візы з мэтай турызму на няпэўны тэрмін застаюцца недаступнымі, адзначае DW.
  • Пасольства Эстоніі ў Менску па рашэньні эстонскага ўраду з сакавіка не афармляе грамадзянам Беларусі і Расеі кароткатэрміновых шэнгенскіх і доўгатэрміновых візаў тыпу D. Выключэньне робіцца для сваякоў грамадзян Эстоніі, Фінляндыі, Швэцыі і асобаў, якія маюць ВНЖ або права на жыхарства ў гэтых краінах. Зрэшты, у пачатку чэрвеня было заяўлена аб плянах выдаваць працоўныя і гуманітарныя візы.
  • У пасольстве Латвіі ў Беларусі паведамілі, што пасьля выправаджэньня латвійскіх дыпляматаў спэктар консульскіх паслуг звузіўся. Цяпер працуе толькі консульства ў Віцебску, галоўная задача якога — абарона інтарэсаў грамадзян Латвіі, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь. Заяўкі на шэнгенскую візу прымаюць толькі ад членаў сям’і грамадзян Латвіі, для наведваньня хворых сваякоў, на пахаваньне і ў сувязі зь лячэньнем. У мэтах турызму візы не выдаюцца. Заявы прымаюцца толькі ў візавым цэнтры Pony Express у Віцебску. Тэрмін разгляду дакумэнтаў — 10 дзён. У чэрвені яшчэ ёсьць «вокны» для запісу. Сэртыфікат аб вакцынацыі ці ПЦР-тэст для ўезду ў Латвію не патрэбен.
  • Праз скарачэньне дыпляматычнага прадстаўніцтва на патрабаваньне беларускіх уладаў консульства Літвы таксама выдае візы толькі ў выключных выпадках.
  • Замарозіў выдачу кароткатэрміновых візаў і відаў на жыхарства «да далейшага апавяшчэньня» і менскі візавы цэнтар Даніі.
  • У сакавіку прымаць заявы на візы і ВНЖ ад грамадзян Беларусі перастала Чэхія — у сувязі з падтрымкай беларускімі ўладамі ваеннай агрэсіі Расеі ва Ўкраіне. Аднак пасьля візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Чэхію візы вырашана выдаваць для ўзьяднаньня сямʼі і тым, хто вымушаны пакінуць Беларусь з палітычных прычынаў.
  • Наконт турыстычнага «шэнгену» ў консульскім аддзеле пасольства Чэхіі ў Беларусі паведамілі, што на гэты момант прыпынены прыём заяў і выдача візаў для грамадзян Беларусі і Расеі, растлумачыўшы гэта, тым, што ў Чэхіі да 30 чэрвеня падоўжылі надзвычайны рэжым у сувязі з патокам уцекачоў з Украіны.

Нямеччына і іншыя: дзе беларускім турыстам даюць «шэнген»


Затое заяўкі па ўсіх катэгорыях візаў, у тым ліку турыстычных, прымае візавы аддзел пасольства Нямеччыны ў Менску. У канцы траўня Нямеччына адмяніла правіла 3G для тых, хто заяжджае ў гэтую краіну — пакуль да 31 жніўня. Асобам, старэйшым за 12 гадоў, на ўезьдзе ў ФРГ ня трэба паказваць сэртыфікат аб вакцынацыі, даведку аб перанесеным COVID-19 або нэгатыўны тэст на каранавірус.

Аднак, як адзначылі DW у прэс-службе нямецкага МЗС, беларусы могуць атрымаць візу толькі пры наяўнасьці сэртыфікату аб вакцынацыі, у тым ліку ўхваленымі САЗ вакцынамі, такімі як Sinovac, Covaxin і Sinopharm. Альтэрнатыва — наяўнасьць важкіх прычын для наведваньня Нямеччыны (вясельле, нараджэньне дзіцяці або сьмерць сваяка). Попыт на шэнгенскія візы зараз высокі, апрацоўка заявак у Менску займае прыкладна тыдзень.

Таксама ў пасольства Славакіі ў Менску і яго візавых цэнтрах з 18 траўня беларусы зноў могуць падаць дакумэнты на шэнгенскую візу без абмежаваньняў мэтаў паездкі, гэта значыць і для турызму. Консульскі аддзел паведаміў аб павышанай цікавасьці і што яшчэ ў чэрвені ёсьць вольныя даты для папярэдняга запісу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG