«Агульная накіраванасьць заняткаў заключаецца ў правядзеньні комплексу пасьлядоўных трэнінгаў з усімі катэгорыямі вайскоўцаў, падразьдзяленьнямі, вайсковымі часткамі, злучэньнямі, органамі вайсковага кіраваньня для арганізаванага выкананьня мерапрыемстваў для пераводу зь мірнага на ваенны час», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства.
У Мінабароны тлумачаць, што заняткі па баявой гатоўнасьці арганізаваныя ў адпаведнасьці з плянам пасьля «чарговага прызыву на вайсковую службу і асваеньня новым папаўненьнем праграмы пачатковай вайсковай падрыхтоўкі».
- Беларусь фармальна не прымае ўдзелу ў вайне, якую Расея разьвязала ва Ўкраіне, але Масква выкарыстоўвае яе тэрыторыю і чыгуначныя шляхі для таго, каб фармаваць эшалёны і адпраўляць іх ва Ўкраіну, а таксама каб падвозіць боепрыпасы і паліва.
- 26 траўня 2022 Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў пытаньнях гарантаваньня ваеннай бясьпекі заявіў аб стварэньні паўднёвага апэратыўнага камандаваньня ўзброеных сіл Беларусі.
- «Ваенны ціск на нас, мы ўжо бачым, будзе аказвацца праз Польшчу, Літву, Латвію і дысьлякаваныя там войскі Паўночнаатлянтычнага блёка, а таксама за кошт падтрыманьня эскаляцыі баявых дзеяньняў ва Ўкраіне. На жаль, адкрыўся новы напрамак, як у нас прынята гаварыць, новы фронт. І мы ня можам не надаваць гэтаму ўвагі», – сказаў тады ён.