Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў лякарні ў Аклахоме: загінулі чатыры чалавекі


Паліцыя на месцы страляніны ў Аклахоме
Паліцыя на месцы страляніны ў Аклахоме

Мінімум чацьвёра былі забітыя, і яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненьні ў страляніне, якая адбылася ў сераду ў шпітальным комплексе ў Талсе, штат Аклахома, паведаміла мясцовая паліцыя.

Паводле праваахоўных органаў, падазраваны ў нападзе таксама знаходзіцца ў ліку загінулых.

Супрацоўнікі паліцыі ўсё яшчэ працуюць на тэрыторыі кампусу шпіталя Сьвятога Францішка, паведаміла паліцэйскае ўпраўленьне Талсы ў сваім твітэр-акаўнце.

Капітан Рычард Мюленбэрг расказаў тэлеканалу ABC, што ў паліцыю паступіў званок пра мужчыну зь вінтоўкай, які знаходзіўся на другім паверсе будынка лякарні, і што «гэта перарасло ў актыўную сытуацыю са стралянінай». Да таго часу, калі паліцыянты прыбылі на месца здарэньня, «яны выявілі, што некалькі чалавек атрымалі кулявыя раненьні. Двое былі мёртвыя», дадаў Мюленбэрг.

«Мы таксама знайшлі чалавека, якога мы лічым стралком, таму што ў яго з сабой была даўгаствольная вінтоўка і пісталет», — дадаў Мюленбэрг.

Абставіны гібелі чалавека, які падазраецца ў нападзе, пакуль ня высьветленыя.
У Белым доме заявілі, што прэзыдэнт Джо Байдэн быў праінфармаваны аб страляніне і што ён «уважліва сочыць за сытуацыяй і ўжо зьвярнуўся да ўладаў штату і муніцыпалітэту з прапановай падтрымкі».

Страляніна ў Талсе адбылася ўсьлед за двума выпадкамі масавай страляніны ў траўні, якія ўзрушылі амэрыканцаў і зноў выклікалі спрэчкі аб кантролі над зброяй. На мінулым тыдні ўзброены злачынец забіў 19 дзяцей і двух настаўнікаў пачатковай школы ў Ювалдзе, штат Тэхас. Раней у траўні стралок забіў 10 чалавек у супэрмаркеце ў Бафала, штат Нью-Ёрк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG