Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў школе ў Тэхасе: 21 ахвяра, стралок забіты


Паліцыя на месцы трагедыі. Увальдэ, Тэхас, 24 траўня 2022
Паліцыя на месцы трагедыі. Увальдэ, Тэхас, 24 траўня 2022

Сама меней 19 дзяцей і 2 дарослых забітыя ў аўторак у выніку страляніны ў пачатковай школе Роба ва Ўвальдэ, штат Тэхас, паведаміў сяржант Эрык Эстрада з Дэпартамэнту грамадзкай бясьпекі штату.

Губэрнатар Тэхасу Грэг Эбат заявіў, што стралка, 18-гадовага Сальвадора Рамаса, забілі праваахоўныя органы. Эстрада пацьвердзіў, што гэта так, піша CNN.

Стралок перад візытам у школу стрэліў у сваю бабулю, яна ў цяжкім стане ў шпіталі. Сэнатар штата Роланд Гут’ерэс сказаў, што жанчыну даставілі ў Сан-Антоніё і лекары змагаюцца за яе жыцьцё.

Паводле дадзеных некамэрцыйнай арганізацыі Gun Violence Archive, у 2022 годзе адбылося ня менш за 212 масавых расстрэлаў. І гэта за 144 дні году.

«Мне гэта надакучыла. Трэба дзейнічаць. І не кажыце, што мы ня можам паўплываць на гэтую бойню», — сказаў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, спытаўшы: «Чаму мы дапускаем гэта? Дзе, у імя Бога, наш хрыбет, каб мець мужнасьць мець справу з лобі і супрацьстаяць?».

Выказаўся і колішні прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Ён заявіў, што цяперашняя трагедыя ёсьць вынікам збройнага лобі рэспубліканцаў, якому доўгі час ня хочуць пакласьці канец.

Фота дзьвюх вінтовак AR15 зьявілася на старонцы будучага забойцы ў Instagram, яшчэ за тры дні да страляніны.

Былы аднаклясьнік школьнага стралка Сальвадора Рамаса сказаў, што за некалькі дзён да нападу той адправіў яму фатаздымкі агнястрэльнай зброі і торбы, поўнай патронаў. Рамас працаваў ва ўстанове грамадзкага харчаваньня Wendy’s і, паводле калег, быў маўклівым чалавекам.

Урад Мэксыкі аказвае консульскую дапамогу пасьля трагедыі ў школе. Увальдэ, дзе адбылася страляніна, знаходзіцца за 80 км ад мяжы ЗША і Мэксікі. У Мэхіка падазраюць, што сярод ахвяр ёсьць мэксыканскія грамадзяне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG