Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд абавязаў былую жонку Джоні Дэпа выплаціць яму $15 млн кампэнсацыі за паклёп


Джоні Дэп выступае на цырымоніі ўручэньня музычных прызоў Grammy ў 2016 годзе
Джоні Дэп выступае на цырымоніі ўручэньня музычных прызоў Grammy ў 2016 годзе

Калегія прысяжных у судзе штату Вірджынія прызнала, што сьцьвярджэньні акторкі Эмбэр Герд, былой жонкі галівудзкага актора Джоні Дэпа, пра тое, што яна была ахвярай хатняга гвалту, зьяўляюцца паклёпам.

Паседжаньне суду трансьлявалася спэцыялізаваным тэлеканалам Law and Crime.

Прысяжныя прыйшлі да высновы, што за абвінавачаньнямі Герд у адрас былога мужа стаяў злы намер, і пастанавілі, што Герд павінна выплаціць Дэпу 15 млн даляраў кампэнсацыі.

Дэп падаў у суд на Герд праз абвінавачаньне ў паклёпе за калёнку, якую яна напісала ў Washington Post у 2018 годзе.

Таксама прысяжныя прысудзілі Герд кампэнсацыю ў два мільёны даляраў па сустрэчным пазове. Герд абвінаваціла Дэпа ў жорсткім абыходжаньні, журы задаволіла пазоў часткова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG