Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джоні Дэп выступіў у падтрымку Алега Сянцова


Джоні Дэп і Алег Сянцоў
Джоні Дэп і Алег Сянцоў

Праваабаронцы з Voice Project пачынаюць кампанію «У зьняволеньні за мастацтва» (Imprisoned for Art), у межах якой вядомыя артысты і музыкі спрабуюць прыцягнуць увагу да лёсу сваіх калег з розных краін сьвету, якія апынуліся за кратамі паводле палітычных матываў.

Пра гэта паведамляе часопіс Rolling Stone.

Амэрыканскі актор Джоні Дэп сфатаграфаваўся з надзетай на шыю таблічкай з імем Алега Сянцова. Украінскі кінарэжысэр асуджаны ў Расеі да 20 гадоў калёніі строгага рэжыму за стварэньне «тэрарыстычнай супольнасьці» ў Крыме. Тэрактамі сьледзтва назвала два падпалы — дзьвярэй ў офісе «Рускай абшчыны Крыма» і падваконьня аддзяленьня «Адзінай Расеі», у якіх Сянцоў ўдзелу не прымаў.

Сянцоў адбывае пакараньне ў Якуцку. Расея адмовілася перадаваць асуджанага рэжысэра Ўкраіне, спаслаўшыся на яго расейскае грамадзянства, якое паводле змоўчаньня надавалася жыхарам Крыма пасьля далучэньня паўвыспы да РФ. «Мэмарыял» прызнае Сянцова і асуджанага разам зь ім антыфашыста Аляксандра Кольчанку палітвязьнямі.

Брытанскі сьпявак b падтрымаў пісьменьніка Давіта Ісаака, які без суду ад 2001 году сядзіць у турме ў Эрытрэі паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе.

Расейская праваабаронца і ўдзельніца гурту Pussy Riot Надзея Талаконьнікава выступае ў падтрымку Нудэм Дурак, сьпявачкі з турэцкага Джызрэ, зьбіральніцы курдзкага фальклору і музычнага пэдагога, якая была арыштаваная ў 2015 годзе і асуджаная да 10,5 гадоў турэмнага зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў прапагандзе курдзкага сэпаратызму.

Француска-чылійская музыка Ана Ціжу салідарызуецца з Ашрафам Фаядхам — паэтам з Саудаўскай Аравіі, які ў лістападзе 2015 года быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня за «вераадступніцтва». Пазьней прысуд быў зроблены больш мяккім — да васьмі гадоў турмы і 800 удараў бізуном. Сярод доказаў віны паэта ў матэрыялах справы былі расшыфроўкі прыватных размоваў, якія Ашраф вёў з сябрамі ў кавярні.

Алекс Эбэрт (лідэр амэрыканскага гурту Edward Sharpe and the Magnetic Zeros) падтрымлівае Бін Тран Ву Іна — віетнамскага сьпявака, які ў 2012 годзе атрымаў шэсьць гадоў турмы і два гады хатняга арышту за «антыўрадавую прапаганду». Пасьля таго як ён выказаў пратэст супраць кругласутачнага відэаназіраньня ў камэры, яго перавялі ў адзіночку. У сакавіку гэтага года ён ўдзельнічаў у калектыўнай 13-дзённай галадоўкі заняволеных.

Арганізатары праекта выказваюць надзею, што да іх далучацца і іншыя дзеячы мастацтва і культуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG