Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Столтэнбэрг спадзяецца вітаць Швэцыю і Фінляндыю ў NATO ў чэрвені. Але Эрдаган зноў кажа «не»


Енс Столтэнбэрг і Рэджэп Таіп Эрдаган
Енс Столтэнбэрг і Рэджэп Таіп Эрдаган

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў 31 траўня, што чэрвеньскі саміт у Мадрыдзе дасьць «гістарычную» магчымасьць умацаваць альянс ва ўмовах расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.

«Голас Амэрыкі» паведамляе, што, выступаючы ў Мадрыдзе з нагоды 40-годзьдзя ўступленьня Гішпаніі ў NATO, Столтэнбэрг заявіў, што ён зь нецярпеньнем чакае магчымасьці вітаць Швэцыю і Фінляндыю на саміце Паўночнаатлянтычнага альянсу, які пройдзе 29–30 чэрвеня.

«На мадрыдзкім саміце мы акрэсьлім шлях наперад на наступнае дзесяцігодзьдзе, — сказаў ён. — Да нас таксама далучацца Фінляндыя і Швэцыя, якія толькі што падалі гістарычныя заяўкі на ўступленьне ў наш альянс».

Тым часам прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган зноў заявіў, што ён супраць уступленьня Швэцыі і Фінляндыі ў NATO, пакуль яны будуць працягваць падтрымку Працоўнай партыі Курдыстану (ППК).

«Турэччына лічыць, што прыём Швэцыі і Фінляндыі нясе рызыкі для яе ўласнай бясьпекі і будучыні арганізацыі», — напісаў Рэджэп Таіп Эрдаган у артыкуле, апублікаваным у часопісе Economist.

«Мы маем поўнае права чакаць, што гэтыя краіны, якія разьлічваюць на тое, што другое па велічыні войска NATO прыйдзе на іх абарону ў адпаведнасьці з артыкулам 5, будуць перашкаджаць вярбоўцы, фінансаваньню і прапагандысцкай дзейнасьці ППК», — дадаў ён.

Для таго каб Швэцыя і Фінляндыя сталі ўдзельніцамі Альянсу, ухваліць іх заяўкі на ўступ у арганізацыю павінны ўсе дзейныя чальцы NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG