Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл: мы з разуменьнем ставімся да неабходнасьці кіраўніцтва УПЦ «дзейнічаць мудра»


Патрыярх Кірыл, архіўнае фота
Патрыярх Кірыл, архіўнае фота

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 29 траўня ўпершыню пракамэнтаваў вынікі нядаўняга Сабора Украінскай праваслаўнай царквы.

«Мы з поўным разуменьнем ставімся да таго, як сёньня пакутуе Ўкраінская праваслаўная царква. Мы з разуменьнем ставімся да таго, што Дабрашчасны мітрапаліт Ануфрый і епіскапат павінныя максымальна мудра сёньня дзейнічаць, каб не ўскладняць жыцьцё свайго верніка», — сказаў ён пасьля літургіі ў храме Хрыста Збавіцеля.

У той жа час Кірыл заявіў, што падзел праваслаўных людзей Расеі і Ўкраіны ніколі ня будзе дасягнуты.

«Мы сёньня ня можам не смуткаваць аб тым, што адбываецца ў брацкай Украіне. Несумненна, тыя ж духі злосьці паднябеснай настроіліся на царкву нашу, імкнучыся не проста падзяліць праваслаўных людзей Русі і Ўкраіны, але зрабіць так, каб паміж намі пралегла прорва. Глыбока перакананы ў тым, што, паколькі ўсе гэтыя намаганьні не ад Бога і не па Божым благаславеньні, сапраўднай мэты ніколі дасягнута ня будзе», — сказаў патрыярх.

  • 27 красавіка Сабор Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату прыняў рашэньне аб поўнай незалежнасьці і самастойнасьці УПЦ, выказаўшы нязгоду з пазыцыяй Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла наконт вайны ва Ўкраіне.
  • Крымская эпархія УПЦ заявіла, што застанецца ў падпарадкаваньні патрыярха Маскоўскага.
  • 6 сакавіка кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл заявіў, што пачатак ваенных дзеяньняў зьвязаны з тым, што нейкія сілы восем гадоў спрабавалі «зьнішчыць тое, што існуе ў Данбасе». «Мы ўступілі ў барацьбу, якая мае не фізычнае, а мэтафізычнае значэньне», — заяўляў Кірыл, крытыкуючы краіны Захаду. У красавіку патрыярх Кірыл заклікаў вернікаў згуртавацца ў складаны для краіны час, у тым ліку вакол улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG