Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымская эпархія УПЦ заявіла, што застанецца ў падпарадкаваньні патрыярха Маскоўскага


Патрыярх Кірыл на калегіі Міністэрства абароны РФ, архіўнае фота, 2015
Патрыярх Кірыл на калегіі Міністэрства абароны РФ, архіўнае фота, 2015

Сімфэропальская і Крымская эпархія выказалася супраць рашэньня аб поўнай незалежнасьці Ўкраінскай праваслаўнай царквы ад Маскоўскага патрыярхату.

«Эпархія застаецца пад амафорам Сьвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі», – гаворыцца ў заяве, апублікаванай 28 траўня на сайце арганізацыі.

Напярэдадні ў Кіеве адбыўся Сабор УПЦ, па выніках якога было абвешчана аб поўнай самастойнасьці і незалежнасьці Ўкраінскай праваслаўнай царквы. У пастанове сьвятары асудзілі вайну ва Ўкраіне і выказалі нязгоду з пазыцыяй патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адносна расейскага ўварваньня.

Дэлегацыя Сімфэропальскай і Крымскай эпархіі брала ўдзел у Саборы па відэасувязі і адзінагалосна прагаласавала супраць пастановы. Як адзначаецца, мітрапаліт Сімфэропальскі і Крымскі Лазар зьвярнуў увагу чальцоў Сабору на тое, што дзеючы кананічны статус Украінскай Праваслаўнай Царквы, як самакіравальнай часткі Рускай Праваслаўнай Царквы, зьяўляецца аптымальным.

  • Пасьля анэксіі Крыму Расеяй на тэрыторыі паўвострава працягнулі дзейнічаць структуры УПЦ Маскоўскага патрыярхату. Кіраўніцтва Крымскай эпархіі дэманстравала сваю ляяльнасьць да расейскіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG