Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку арыштавалі падазраванага ў стральбе па пасажырах у гарадзкім мэтро


Фрэнк Джэймс
Фрэнк Джэймс

У Нью-Ёрку паліцыя арыштавала падазраванага ў стральбе па пасажырах гарадзкога мэтро, якая здарылася раніцай 12 красавіка. Тады на станцыі 36-я вуліца, дзе перасякаюцца лініі Д, Н, Р, былі параненыя 29 чалавек.

Пра арышт у сераду паведаміла радыёстанцыя 1010 Wins, інфармацыю пацьвердзіў мэр гораду Эрык Адамс, перадае CNN.

Падазраванаму 62 гады, яго завуць Фрэнк Джэймс. Ён быў затрыманы ў раёне Іст-Вілідж у Ніжнім Мангэтане. Раней паліцыя абвяшчала яго ў вышук, яго апазналі мінакі.

Падчас атакі ў мэтро стралок быў у процівагазе. Ён запаліў дымавую шашку і стрэліў 33 разы зь пісталета па пасажырах у запоўненым вагоне лініі Н. 10 чалавек былі параненыя стрэламі, яшчэ 19 пацярпелі ў цісканіне.

Матывы здарэньня пакуль невядомыя. Паліцыя не выключае, што тое, што адбылося, магло быць тэрактам, але пакуль што справа не расьсьледуецца па гэтым артыкуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG