Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае войска набывае 20 тысячаў жэтонаў, якія выкарыстоўваюць для апазнаньня забітых і дапамогі параненым


Беларускія вайскоўцы на парадзе
Беларускія вайскоўцы на парадзе

На сайце дзяржзакупак зьявіўся тэндэр на закупку 20 тысячаў ідэнтыфікацыйных жэтонаў для вайскоўцаў, які праводзіць Міністэрства абароны Беларусі. На гэта зьвярнуў увагу тэлеграм-канал Антона Матолькі.

Кошт закупкі ацэньваецца ў 10 800 рублёў.

У дакумэнтах да тэндэру сказана, што жэтон вырабляецца з алюмініевага сплаву ў выглядзе простакутнай пласьцінкі з закругленымі вугламі, надпісам «УС Беларусі», а таксама сэрыяй, нумарам і табліцай групы крыві і рэзус-фактару.

Такія жэтоны выдаюцца тым вайскоўцам, якія служаць па кантракце, і афіцэрам запасу.

Паводле сайту Міністэрства абароны, у краіне па кантракце служаць 7 тысячаў вайскоўцаў.

Тэлеграм-канал Матолькі адзначае: «Калі выказаць здагадку, што гэтыя жэтоны прызначаюцца для кантрактнікаў, то атрымліваецца, што закупляюць у тры разы больш, чым уся колькасьць вайскоўцаў па кантракце ў УС Беларусі. Таксама гэта можа быць і проста замена старых жэтонаў на новыя, і закуп у запас».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG