Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя і Швэцыя пачнуць у сераду перамовы з Турэччынай, каб урэгуляваць рознагалосьсі наконт уступленьня ў NATO


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

Швэцыя і Фінляндыя спадзяваліся на хуткі працэс уступленьня ў NATO, але Турэччына выступіла з пярэчаньнямі. Пра візыт у Анкару заявіў у аўторак міністар замежных спраў Фінляндыі Пэка Хаавіста.

«Мы разумеем, што Турэччына мае некаторыя ўласныя праблемы зь бясьпекай у сувязі з тэрарызмам, — сказаў Хаавіста падчас дыскусіі на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе. — Мы думаем, што гэтыя пытаньні могуць быць вырашаныя. Таксама могуць быць некаторыя пытаньні, якія не зьвязаныя наўпрост зь Фінляндыяй і Швэцыяй, а больш адносяцца да іншых чальцоў NATO».

Турэччына сьцьвярджае, што Швэцыя і Фінляндыя даюць прытулак асобам, якія, на яе думку, зьвязаныя з групамі, якія Анкара лічыць тэрарыстычнымі, а менавіта баевікам Рабочай партыі Курдыстана і пасьлядоўнікам Фэтхулы Гюлена, якога Анкара абвінавачвае ў арганізацыі спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.

Міністэрства замежных спраў Турэччыны пацьвердзіла, што перамовы пачнуцца ў сераду.

У панядзелак Турэччына назвала пяць умоў, каб падтрымаць заяўку Швэцыі на ўступленьне ў NATO. Яна патрабуе, каб Швэцыя адмяніла санкцыі супраць Турэччыны, у тым ліку эмбарга на экспарт зброі; спыніла «палітычную падтрымку тэрарызму»; ухіліла крыніцы фінансаваньня тэрарызму і перастала падтрымліваць зброяй РПК і яе ўзброенае сірыйскае адгалінаваньне YPG, паводле сьпісу, апублікаванага Ўпраўленьнем камунікацый прэзыдэнта Турэччыны.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган у суботу правёў тэлефонныя перамовы зь лідэрамі дзьвюх краін, якія імкнуцца ў NATO, і абмеркаваў свае апасеньні. Прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нінісьцё сказаў, што перамовы былі «адкрытыя і прамыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG