Пра гэта ў відэазвароце 21 траўня распавёў добраахвотнік батальёну Кастуся Каліноўскага Дзяніс Прохараў з пазыўным «Кіт».
«З улікам маштабу задач, якія стаяць перад беларускімі воінамі, мы пераходзім да наступнага этапу фармаваньня нацыянальнай вайсковай часткі. Абвяшчаецца стварэньне Беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, у які ўвойдуць батальён «Ліцьвін» і батальён «Волат», — сказаў ён.
Беларускія добраахвотнікі ваявалі на баку Ўкраіны з 2014 году ў розных падразьдзяленьнях. Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну яны аб’ядналіся ў адно фармаваньне — Батальён Кастуся Каліноўскага — пра што было абвешчана 9 сакавіка. 25 сакавіка 2022 года батальён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны.
30 сакавіка беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне паведамілі пра стварэньне для баёў за Ўкраіну. Ён быў створаны з ініцыятывы беларускіх афіцэраў пры падтрымцы ЗСУ, як афіцыйная структура Інтэрнацыянальнага легіёну Збройных сіл Украіны.