Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Касакоўскага і Рубца, пакараных 5 і 5,5 гадамі зьняволеньня, будуць судзіць зноў


Выстава «Мая Беларусь сядзіць у турме», прысьвечаная палітвязьням. Менск, 2020. Ілюстрацыйнае фота
Выстава «Мая Беларусь сядзіць у турме», прысьвечаная палітвязьням. Менск, 2020. Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1 196 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

Супраць фігуранта «пінскай справы» Алега Рубца распачалі новую крымінальную справу за злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі (арт. 411 КК).

Акрамя гэтага, яго хочуць перавесьці ў «крытую» турму. Пра гэта яму паведамілі 12 траўня падчас дысцыплінарнай камісіі ў ПК-1.

Раней у лютым, напярэдадні 20-годзьдзя, адміністрацыя наваполацкай калёніі зьмясьціла Алега на 40 дзён у ШЫЗА.

Пасьля гэтага хлопца зьмясьцілі ў ПКТ і пазбавілі перадач, званкоў і спатканьняў. Аднак, па словах яго блізкіх, хлопец ня страчвае бадзёрасьці духу.

Фаната ФК «Хваля» Алега Рубца затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Летась 30 красавіка хлопцу прысудзілі 5,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Арцёма Касаўкоўскага, асуджанага на 5 гадоў калёніі, будуць судзіць яшчэ паводле трох крымінальных артыкулаў

У судзе Лідзкага раёну 19 траўня распачнецца разгляд новай крымінальнай справы супраць 23-гадовага палітвязьня Арцёма Касакоўскага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Касакоўскі адбывае пяцігадовы тэрмін зьняволеньня ў «справе чату» у шклоўскай калёніі, але цяпер яго будуць судзіць паводле новых артыкулаў КК за ўдзел у акцыях пратэсту ў родным горадзе Лідзе ў жніўні 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG