Жыхарам Літвы і Латвіі адкрылі бязьвізавы ўезд у Беларусь да 15 траўня. Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што літоўцы і латышы «стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусьцілі ў Беларусь».
«Бо едуць людзі да нас, купляюць соль. У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма!» — казаў Лукашэнка 29 красавіка.
Якая сытуацыя насамрэч?