Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі затрыманых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў


Затрыманыя прафсаюзныя лідэры — зьлева направа: Генадзь Фядыніч, Сяргей Антусевіч, Аляксандар Бухвостаў, Аляксандар Ярашук. Аляксандар Бухвостаў выйшаў на волю 2 траўня, пасьля таго як у зьняволеньні перажыў сардэчны прыступ.
Затрыманыя прафсаюзныя лідэры — зьлева направа: Генадзь Фядыніч, Сяргей Антусевіч, Аляксандар Бухвостаў, Аляксандар Ярашук. Аляксандар Бухвостаў выйшаў на волю 2 траўня, пасьля таго як у зьняволеньні перажыў сардэчны прыступ.

13 траўня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, што былі затрыманыя ў красавіку, паведамляе «Вясна».

Палітвязьнямі прызнаныя Аляксандар Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП); Сяргей Антусевіч, намесьнік старшыні БКДП; Генадзь Фядыніч, лідэр прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці; прафсаюзныя актывісты Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Берасьнёў.

«Пазбаўленьне волі паказаных асобаў адбылося на фоне шырокамаштабнай кампаніі перасьледу незалежных прафсаюзаў і прафсаюзных лідэраў апошнім часам і носіць сыстэмны характар», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў, якія заклікалі неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі.

Па стане на 13 траўня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 1195 зьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG