Іх асудзілі на 5 гадоў і 5 месяцаў зьняволеньня па справе тэлеграм-канала «Армія з народам». Пра званкі палітзьняволенай маці з калёніі, пра тое, як растуць і пра што думаюць дзеці, — у рэпартажы Радыё Свабода.
Сяргей у 2020 годзе выехаў за мяжу. Аднак, калі летась у верасьні затрымалі ягоную жонку, якая была даверанай асобай Сьвятланы Ціханоўскай, вярнуўся ў Беларусь. Празь месяц пасадзілі і яго.
Антаніна адбывае тэрмін у Гомлі, Сяргей — у Ваўкавыску. Паміж імі цяпер 500 кілямэтраў. З двума малымі дзецьмі Антаніны і Сяргея баба зь дзедам выехалі за мяжу.