Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя не пусьціла Ніну Багінскую на пахаваньне Шушкевіча


Ніна Багінская, архіўнае фота
Ніна Багінская, архіўнае фота

Паводле праваабаронцаў, перад разьвітаньнем са Станіславам Шушкевічам у Менску затрымлівалі актывістку Ніну Багінскую.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», цяпер стала вядома, што ў суботу 7 траўня каля 9 раніцы перад домам у Менску сілавікі затрымалі Ніну Багінскую. У той дзень у менскім архікатэдральным саборы праходзіла разьвітаньне зь першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам.

Ніну Багінскую пратрымалі ў міліцыі да 16 гадзіны, а пасьля адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Як стала вядома «Нашай Ніве», 9 траўня гісторыя амаль паўтарылася: у той дзень Багінская таксама зьбіралася на лецішча, але яе зноў затрымалі.

«Ранкам яе ўжо чакалі, затрымалі, каб яна нідзе ў горадзе не зьявілася. Таксама трымалі цэлы дзень. Пратаколаў ніякіх не складалі», — расказаў сын Ніны Багінскай.

Хто такая Ніна Багінская

Ніна Багінская — 75-гадовая жанчына, якую затрымлівалі дзясяткі разоў, яна стала сымбалем менскіх пратэстаў. Невысокая жанчына са сьцягам ня раз натхняла людзей на маршах пратэсту 2020 году і на ранейшых акцыях. Яе шмат разоў судзілі і штрафавалі.

Адзін раз Лукашэнка публічна загадаў «не забіраць яе з плошчаў», але 5 лістапада 2021 году сілавікі правялі ў яе дома ператрус. «Фактычна я спонсар міліцыянтаў, таму я іх не баюся. Заб’яце мяне — хто ж вам зарплату заплаціць? Вы ж 50% маёй пэнсіі забіраеце, крадзяце», — казала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG