Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску жанчыны ў чырвоным зладзілі акцыю да Дня Волі, а Багінская выйшла з нацыянальным сьцягам


Акцыя жанчын да Дня Волі ў Менску, 25 сакавіка 2022
Акцыя жанчын да Дня Волі ў Менску, 25 сакавіка 2022

Яны прагуляліся па вуліцах Менску з парасонамі колераў украінскага сьцяга і бел-чырвона-белымі стужкамі.

У Менску на Дзень Волі жанчыны зладзілі акцыю, яны прагуляліся па вуліцах гораду з парасонамі ў колерах украінскага сьцяга і зь бел-чырвона-белымі стужкамі.

Акцыя да Дня Волі ў Менску
Акцыя да Дня Волі ў Менску

У руках яны трымалі плякаты з цытатамі Каліноўскага.

МУС Беларусі напісала сёньня, што ў інтэрнэце «працягваюць разьмяшчаюцца заклікі да ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах і акцыях, учыненьні дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, у тым ліку і на 25 сакавіка».

Тым часам Ніна Багінская выйшла зь бел-чырвона-белым сьцягам да Чырвонага касьцёла ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG