Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне са Станіславам Шушкевічам адбудзецца 6-7 траўня


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

Цырымонія разьвітаньня з выбітным беларускім палітыкам пройдзе ў Чырвоным касьцёле ў Менску.

Разьвітаньне са Станіславам Шушкевічам, які памёр 3 траўня ў 23:35, пачнецца 6 траўня (пятніца) а 20:00 і працягнецца да 14:30 7 траўня (субота) у Чырвоным касьцёле.

Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасьля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі з лякарні, але здароўе палітыка было падарванае хваробай.

Станіслава Шушкевіча паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленьне Рэспубліканскага клінічнага мэдычнага цэнтру Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта (так званая «лечкамісія») з прычыны наступстваў каранавірусу.

Месяц таму ён перахварэў на «омікрон», пры тым што апошнія месяцы знаходзіўся ў кватэры і кантакты былі зьведзеныя да мінімуму.

Станіславу Шушкевічу было 87 гадоў, ён член-карэспандэнт Акадэміі навук, у 1991–1994 быў старшынём Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG