Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве разьвіталіся з журналісткай Радыё Свабода Верай Гірыч, якая загінула ад расейскай ракеты


На разьвітаньні зь Верай Гірыч. Кіеў, 3 траўня 2022
На разьвітаньні зь Верай Гірыч. Кіеў, 3 траўня 2022

3 траўня ў Міхайлаўскім залатаверхім саборы ў Кіеве разьвіталіся з журналісткай і прадусаркай Радыё Свабода Верай Гірыч, якая загінула ад ўдару расейскай ракеты ў дом, дзе яна жыла.

Вера Гірыч была 1967 году нараджэньня, яна пачала працу ў кіеўскім бюро Радыё Свабода 1 лютага 2018 году. Да гэтага яна працавала на вядучых украінскіх тэлеканалах.

Разьвітаньне з журналісткай, прадусаркай Радыё Свабода Верай Гірыч у Кіеве, 3 траўня 2022 году
Разьвітаньне з журналісткай, прадусаркай Радыё Свабода Верай Гірыч у Кіеве, 3 траўня 2022 году
Падчас цырымоніі разьвітаньня з журналісткай, прадусаркай Радыё Свабода Верай Гірыч у Кіеве, 3 траўня 2022 году
Падчас цырымоніі разьвітаньня з журналісткай, прадусаркай Радыё Свабода Верай Гірыч у Кіеве, 3 траўня 2022 году

Гірыч загінула ў выніку ракетных абстрэлаў Кіева расейскімі войскамі 28 красавіка, калі ў горадзе зь візытам знаходзіўся генэральны сакратар ААН. У яе засталіся старыя бацькі, якімі яна апекавалася, і дарослы сын.

Падчас цырымоніі разьвітаньня з журналісткай, прадусаркай Радыё Свабода Верай Гірыч у Кіеве, 3 траўня 2022
Падчас цырымоніі разьвітаньня з журналісткай, прадусаркай Радыё Свабода Верай Гірыч у Кіеве, 3 траўня 2022

На гібель Веры Гірыч адрэагавалі прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША, украінскія і амэрыканскія дыпляматы, грамадзкія дзеячы, калегі.

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэймі Флай сказаў:

«Мы глыбока засмучаныя гібельлю супрацоўніцы нашай украінскай службы Веры Гірыч у Кіеве гэтай ноччу. Мы страцілі дарагую калегу, якую будуць памятаць за яе прафэсіяналізм і адданасьць нашай місіі. Мы шакаваныя і абураныя пазбаўленым сэнсу характарам яе гібелі дома, у краіне і горадзе, якія яна любіла. Памяць аб ёй будзе натхняць нашу працу ва Ўкраіне і за яе межамі на доўгія гады»

Рэдакцыя Радыё Свабода выказвае спачуваньне сям’і Веры Гірыч і будзе ўспамінаць яе як сьветлага і добрага чалавека, сапраўднага прафэсіянала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG