Невядомыя размалявалі літарамі «Z» руіны сынагогі XIX стагодзьдзя ў Бабруйску, дзе зараз месьціцца музэй пад адкрытым небам, паведамляе «Вячэрні Бабруйск».
Мясцовыя жыхары спрабавалі адцерці літары пры дапамозе ацэтону і спэцыяльнага раствору, але цалкам ачысьціць сьцяну не ўдалося — рэшткі фарбы ўеліся ў сітавіны і расколіны старога цаглянага муру.
Рабін габрэйскай грамады горада Шауль Хабоба зьвярнуўся ў міліцыю.