Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці сапраўды стаяць чэргі на выезд з Літвы ў Беларусь. Фатафакт

Жыхарам Літвы і Латвіі адкрылі бязьвізавы ўезд у Беларусь да 15 траўня. Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што літоўцы і латышы «стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусьцілі ў Беларусь».

«Бо едуць людзі да нас, купляюць соль. У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма!», — казаў Лукашэнка 29 красавіка.

Журналісты Радыё Свабода пабывалі на літоўска-беларускіх памежных пунктах «Меднікі-Каменны Лог», «Шумск-Лоша», «Лаварышкі-Катлоўка» і праверылі, ці сапраўды стаяць чэргі, каб паехаць у Беларусь.

XS
SM
MD
LG