Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі цьвердзіць, што Джалі паклікалі ва Ўкраіну, каб адцягнуць увагу ад «Азоўсталі»


Анджэліна Джалі ў Львове
Анджэліна Джалі ў Львове

Прадстаўніца міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава сказала, што амбасадарку добрай волі ААН Анджаліну Джалі «паклікалі» ва Ўкраіну, каб адцягнуць увагу ад эвакуацыі цывільных з Марыюпалю.

«Тэлефануюць самаму раскручанаму прадстаўніку ўсяго на сьвеце — Анджаліне Джалі. Гэта так лёгка прадаць абываталю: «Сусьветна вядомая акторка трапіла пад ракетны абстрэл ва Ўкраіне». Яна ж пасол добрай волі, хоць ААН і пасьпяшалася адхрысьціцца ад сваёй датычнасьці да яе львоўскіх канікулаў. Яна ж наведвала сырыйскіх бежанцаў і афрыканскіх галадоўнікаў... Нікому зь іх, праўда, лягчэй ад гэтага ня стала, але гэта нікому не цікава. Галоўная мэта дасягнутая — увага сусьветнай прэсы адцягненая ад "Азоўсталі"»,— напісала Захарава ў сваім тэлеграм-канале.

Анджаліна Джалі з эвакуяванымі ўкраінскімі дзецьмі ў Львове
Анджаліна Джалі з эвакуяванымі ўкраінскімі дзецьмі ў Львове

Сутнасьць думкі прадстаўніцы расейскага МЗС у тым, што менавіта Расея гатовая была эвакуяваць украінскіх цывільных з «Азоўсталі», а Кіеў вырашыў «перабіць парадак дня». І цяпер, маўляў, усе гавораць пра Джалі і ніхто ўжо ня ўзгадвае пра Марыюпаль, дзе «людзей на волю не выпускалі менавіта ўзброеныя ўкраінскія нацфармаваньні».

Анджаліна Джалі ў Львове
Анджаліна Джалі ў Львове

Акрамя таго, Захарава прыгадала расейскага сьпевака Іосіфа Кабзона, які ў 2002 годзе дапамог выратаваць траіх дзяцей з рук тэрарыстаў у тэатры на Дуброўцы ў Маскве. Яна лічыць, што ягоны ўчынак сьведчыць пра «розьніцу мэнталітэту паміж Захадам і Расеяй», бо «амэрыканскія зоркі ўмеюць толькі піярыцца».

Захарава не прадставіла доказаў, што ААН адхрысьціліся ад Джалі. Падчас знаходжаньня Анджаліны Джалі ў Львове раптам загучаў сыгнал паветранай трывогі – на гэта, праўдападобна, намякала Захарава, калі пісала, што інфармацыю як «сусьветна вядомая акторка трапіла пад ракетны абстрэл ва Ўкраіне», «лёгка прадаць абываталю». Захарава ніяк не згадала той факт, што паветраную трывогу ў Львове аб'яўлялі з прычыны расейскага ракетнага нападу.

Падчас знаходжаньня Анджаліны Джалі ў Львове раптам загучаў сыгнал паветранай трывогі
Падчас знаходжаньня Анджаліны Джалі ў Львове раптам загучаў сыгнал паветранай трывогі

Ва ўкраінскім МЗС з гумарам паставіліся да таго, што Захараву «усхваляваў прыезд ва Ўкраіну пасла добрай волі ААН Анджаліны Джолі» і параілі расейскім калегам прывыкаць да таго, што падзеі ў сьвеце разьвіваюцца не на іх карысьць.

«Падабаецца, не падабаецца — а Маскве давядзецца зьмірыцца з новай рэальнасьцю: Украіна можа патэлефанаваць „самаму раскручанаму прадстаўніку ўсяго на сьвеце“, а Расея — не. Ад расейскага рэжыму цяпер адхрышчваюцца нават маргінальныя зоркі замежнага шоу-бізнэсу», — сказаў прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка.

  • 30 красавіка відавочцы ў Львове даведаліся, што амбасадарка добрай волі ААН Джалі прыехала ва Ўкраіну. Яна зайшла ў кавярню ў жылым масіве Сіхаў.
  • Амэрыканская акторка наведала дзяцей, вымушаных пакінуць дамы і часова пераехаць у Львоў, а таксама паразмаўляць з валянтэрамі на чыгуначным вакзале горада. Далей яна едзе ў Кіеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG