Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі прайшлі 250 мітынгаў. У Парыжы анархісты грамілі офісы, паліцыя ўжыла сьлезацечны газ. ФОТА


Парыж, 1 траўня 2022
Парыж, 1 траўня 2022

Француская паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, каб утаймаваць анархістаў, якія грамілі офісы ў францускай сталіцы Парыжы падчас першамайскіх пратэстаў супраць палітыкі нядаўна абранага прэзыдэнта Эманюэля Макрона.

Тысячы людзей далучыліся да першамайскіх маршаў па Францыі, у якіх яны заклікалі павысіць заробкі і каб Макрон адмовіўся ад свайго пляну павышэньня пэнсійнага ўзросту.

Большасьць з акцыяў былі мірнымі, але гвалт успыхнуў у Парыжы. Апранутыя ў чорнае анархісты «Чорнага блёку» разрабавалі рэстаран McDonald's на плошчы Леона Блюма і разграмілі некалькі агенцтваў нерухомасьці, разьбіўшы вокны і падпаліўшы кантэйнэры для сьмецьця.

Паводле паліцыі, анархісты нападалі нават на пажарных, якія спрабавалі патушыць пажар. Паліцыя ў адказ ужыла сьлезацечны газ.

Каля 250 мітынгаў прайшлі ў Парыжы і іншых гарадах, уключаючы Ліль, Нант, Тулузу і Марсэль. У сталіцы да прафсаюзных дзеячаў далучыліся некаторыя палітыкі – у асноўным левыя – і экалягічныя актывісты.

Удзельнікі маршаў несьлі плякаты з надпісамі «Пэнсію ў 60 гадоў! Замарозіць цэны» і «Макрон, сыходзь!»

  • Макрон быў абраны на новы пяцігадовы прэзыдэнцкі тэрмін пасьля таго, як у другім туры галасаваньня ў мінулую нядзелю ён абышоў сваю суперніцу, прадстаўніцу ўльтраправых сіл Марын Лё Пэн.
  • Кошт жыцьця быў галоўнай тэмай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Экспэрты прагназуюць, што гэтая тэма застанецца галоўнай перад чэрвеньскімі выбарамі ў заканадаўчыя органы. Партыі Макрона і яе хаўрусьнікам патрэбная перамога, калі прэзыдэнт хоча рэалізаваць сваю палітыку ў інтарэсах бізнэсу, уключаючы павелічэньне пэнсійнага ўзросту з 62 да 65 гадоў.
  • Лё Пэн заклікала выбарцаў абраць як мага больш дэпутатаў ад яе партыі ў чэрвені, каб яна магла «абараніць іх пакупніцкую здольнасьць» і не дапусьціць Макрона да рэалізацыі «шкоднага праекта для Францыі і францускага народу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG