Паводле Зяленскага, там пахаваныя 900 цывільных жыхароў. Пазьней прэс-сакратар Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Нікіфараў у камэнтары «Украінскай праўдзе» паведаміў, што 29 красавіка ў Кіеўскай вобласьці сапраўды была знойдзена яшчэ адна брацкая магіла. Аднак, паводле яго слоў, прэзыдэнт, маючы на ўвазе 900 загінулых, меў на ўвазе агульную колькасьць цел, знойдзеных на тэрыторыі каля нядаўна знойдзенай магілы.