Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрмін утрыманьня пад вартай галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыны Леўшынай працягнулі да 5 траўня


Ірына Леўшына
Ірына Леўшына

Папярэдні раз гэты тэрмін падаўжалі на два месяцы да 18 красавіка.

Тэрмін утрыманьня пад вартай дырэктара — галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай падоўжаны да 5 траўня. 4 красавіка Генэральная пракуратура паведаміла аб перадачы ў Менскі гарадзкі суд крымінальнай справы Леўшынай, яе папярэдніка на пасадзе дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава, а таксама мэдыямэнэджара, намесьніка дырэктара БелаПАН у 2014–2018 гадах Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыны Ірыны Злобінай.

У адпаведнасьці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам рашэньне ў справе (аб накіраваньні па падсуднасьці, аб прыпыненьні вытворчасьці, аб прызначэньні папярэдняга судовага пасяджэньня або аб прызначэньні судовага разбору) павінна быць прынята на працягу 30 дзён пасьля яго паступленьня ў Менгарсуд.

Аляксандраву і Злобінай ставіцца ў віну «падрыхтоўка з 14 жніўня 2020 году па 12 студзеня 2021 году ня менш як 260 асоб для ўдзелу ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, шляхам аплаты адміністрацыйных штрафаў, рахункаў за харчаваньне ў месцах утрыманьня і адбываньня адміністрацыйных арыштаў, рахункаў за паслугі адвакатаў, якія ўдзельнічаюць у адміністрацыйных і крымінальных працэсах, а таксама надаюць іншую юрыдычную дапамогу». Гэтыя дзеяньні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 342 КК.

Ім жа інкрымінуецца «аказаньне дапамогі замежнай арганізацыі ByHelp і яе прадстаўнікам у дзейнасьці, накіраванай на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 1 арт. 356 КК).

Аляксандраву, Наважылаву і Леўшынай ставіцца ў віну «стварэньне зь ліку работнікаў ЗАТ „БелаПАН“ і іншых асоб групы грамадзян, якая ў 2020–2021 гадах ажыцьцяўляла экстрэмісцкую дзейнасьць у выглядзе стварэньня і разьмяшчэньня на інтэрнэт-рэсурсах ЗАТ „БелаПАН“ матэрыялаў з прыкметамі экстрэмізму, а таксама кіраўніцтва такім фармаваньнем» (ч. 1 арт. 3611).

Акрамя таго, Аляксандраву і Наважылаву інкрымінуецца «ўхіленьне ад выплаты ЗАТ „БелаПАН“ падаткаў пры спрошчанай сыстэме падаткаабкладаньня за 2015–2020 гады і падаходнага падатку зь фізычных асоб за люты 2015 году — красавік 2021 году шляхам утойваньня, наўмыснага заніжэньня падаткаў, дэклярацыі (разьліку) загадзя ілжывых зьвестак, што пацягнула прычыненьне дзяржаве шкоды ў памеры каля 450 тыс. рублёў» (ч. 2 арт. 243 КК).

Інфармацыйная кампанія БелаПАН, што працавала з 1991 году і мела афіцыйную рэгістрацыю, прызнана «экстрэмісцкім фармаваньнем» рашэньнем Камітэта дзяржбясьпекі ад 1 лістапада 2021 года. У адпаведным сьпісе, які апублікаваны на сайце МУС, запіс аб гэтым зьявіўся 12 лістапада.

Аляксандраў і Злобіна знаходзяцца пад вартай з 12 студзеня 2021 году, Леўшына і Наважылаў — з 18 жніўня 2021 году. Усе прызнаныя палітзьняволенымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG