Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На асуджаную ў «карагоднай» справе шматдзетную маці завялі справу паводле 6 крымінальных артыкулаў


«Карагодны пратэст». Берасьце, 13 верасьня 2020 году
«Карагодны пратэст». Берасьце, 13 верасьня 2020 году

Аб паўторным затрыманьні асуджанай 34-гадовай жыхаркі Пружанаў, якая выхоўвае траіх дзяцей, паведамілі ў Сьледчым камітэце.

У паведамленьні прэс-службы СК, якое выйшла пад загалоўкам: «Паміж выхаваньнем дзяцей і экстрэмізмам двойчы выбрала экстрэмізм» адзначаецца, што раней жанчыну асудзілі ў Берасьці на 3 гады «хатняй хіміі».

Цяпер жа яна фігурантка новай крымінальнай справы. Шматдзетную маці абвінавачваюць у тым, што яна за ўзнагароджаньне перадала інфармацыю аб службовых асобах, якія чынілі крымінальны перасьлед яе сям’і.

За гэта яна нібыта, як сьцьвярджае сьледзтва, атрымала грашовы перавод на суму больш за 500 эўра.

Акрамя гэтага, на яе рахунак ішлі грошы, якія яна перадавала іншым асуджаным і перасьледаваным паводле палітычных артыкулаў у якасьці фінансавай дапамогі.

Перададзеную ёю інфармацыю аб службовых асобах разьмяшчалі «экстрэмісцкія тэлеграм-каналы», сьцьвярджае сьледзтва.

Дзеяньні шматдзетнай маці кваліфікуюцца паводле некалькіх артыкулаў КК:

  • ч. 3 арт. 203-1 (Незаконны збор, прадастаўленьне і распаўсюджваньне інфармацыі аб пэрсанальных зьвестках іншай асобы безь яе згоды, што пацягнула прычыненьне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна, учыненыя ў адносінах да асобы ў сувязі з ажыцьцяўленьнем ёю службовай дзейнасьці і выкананьнем грамадзкага абавязку);
  • арт. 188 (Паклёп);
  • ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 366 (Дамаганьне ў пагрозе гвалтам у дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі);
  • ч. 1 арт. 13 і арт. 369 (Стварэньне ўмоваў для ўчыненьня абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў);
  • ч. 1 арт. 13 і арт. 389 (Стварэньне ўмоваў для зьдзяйсьненьня пагрозы гвалтам у дачыненьні да судзьдзі, учыненай у сувязі з ажыцьцяўленьнем судзьдзём правасудзьдзя);
  • ч. 1 арт. 361-4 (Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Да жанчыны прыменена мера стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.

Расьсьледаваньне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перададзены пракурору для накіраваньня ў суд. Дзе знаходзяцца дзеці затрыманай, Сьледчы камітэт не паведамляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG