Беларускія «рэйкавыя партызаны» ўчынілі дзясяткі дывэрсій на чыгунцы, а кібэрпартызаны на два тыдні парушылі працу абсталяваньня, якое забясьпечвае аўтаматычную працу Беларускай чыгункі, каб не дапусьціць перасоўваньня расейскай вайсковай тэхнікі. І гэта ва ўмовах дзяржаўнага тэрору супраць любога іншадумства.
Свабода сабрала дзясяткі прыкладаў змаганьня беларусаў супраць расейскага нападу на Ўкраіну на адной мапе.