Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рух «Супраціў» заявіў пра зьдзяйсьненьне дывэрсій на чыгунцы ў Смаленскай і Бранскай абласьцях Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У відэазвароце прадстаўнікі руху «Супраціў» сьцьвярджаюць, што «партызанскія» групы правялі на тэрыторыі Смаленскай і Бранскай абласьцей некалькі пасьпяховых дывэрсій з мэтай ускладненьня і спыненьня руху расейскіх саставаў з вайсковай тэхнікай.

Паведамляецца, што зьнішчылі прылады сыгналізацыі, цэнтралізацыі і блякаваньня на некалькіх участках, а таксама некалькі рэлейных шафаў.

Раней было вядома пра дывэрсіі толькі ў Беларусі.

Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну беларусы пачалі «рэйкавую вайну». За першы тыдзень вайны Расеі супраць Украіны на беларускай чыгунцы адбылося адразу некалькі надзвычайных здарэньняў.

Пачаліся праблемы з праграмным забесьпячэньнем Беларускай чыгункі. Першай перастала працаваць сыстэма куплі квіткоў на пасажырскія цягнікі праз інтэрнэт. Акрамя сэрвісу продажу квіткоў, атакавалі таксама ўнутраныя сыстэмы Беларускай чыгункі. У выніку рух цягнікоў быў часткова пераведзены ў ручны рэжым. Акрамя гэтага, «рэйкавыя партызаны» пачалі выводзіць са строю інфраструктуру чыгункі, па якой перавозілі расейскую вайсковую тэхніку — у прыватнасьці, зьнішчаць так званыя шафы СЦБ — прылады, якія кіруюць сыгналізацыяй, цэнтралізацыяй і блякаваньнем руху на чыгунцы.

МУС Беларусі затрымала ўжо дзясяткі чалавек, на іх завялі справы паводле ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму, зьдзейсьнены арганізаванай групай)

Пры затрыманьнях у Бабруйску і Барысаўскім раёне ў «рэйкавых партызанаў» стралялі на паражэньне і паранілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG