Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвійскі банк SEB спыніць абслугоўваньне плацяжоў у Беларусь і Расею


Трэці па памерах актываў банк Латвіі SEB з 1 чэрвеня спыніць абслугоўваньне плацяжоў у і з Расеі і Беларусі ва ўсіх валютах, паведамляецца на сайце фінансавай установы.

Такое рашэньне ў банку прынялі з улікам «рызык, зьвязаных з вайной ва Ўкраіне, і росту аб’ёму санкцый у дачыненьні да Расеі і Беларусі».

Да 31 траўня ўключна будуць даступныя як уваходныя, так і выходныя плацяжы, пасля гэтай даты плацяжы ў/з Беларусі і Расеі будуць адхіляцца, сродкі будуць вяртацца адпраўніку. Рэгулярныя плацяжы закрыюцца аўтаматычна.

Пасля 31 траўня SEB будзе абслугоўваць толькі тыя плацяжы, якія патрэбны для забесьпячэньня найважнейшых дзяржаўных функцый, плацяжы ў мэтах гуманітарнай дапамогі або выплаты пэнсій. Пры гэтым банк рэкамэндуе атрымальнікам пэнсій і дапамог сачыць за тым, каб іх банк у Расеі ці Беларусі, які адпраўляе плацяжы, не знаходзіўся ў санкцыйным сьпісе і ня быў адключаны ад SWIFT.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG