Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Расеі: крэйсэр «Масква» затануў


Крэйсэр «Масква»
Крэйсэр «Масква»

Міністэрства абароны РФ паведаміла, што крэйсэр «Масква» затануў падчас буксіроўкі ў порт.

«Пры буксіроўцы крэйсэра «Масква» у порт прызначэньня праз пашкоджаньні корпуса, атрыманыя падчас пажару ад дэтанацыі боезапасу, карабель страціў устойлівасьць. Ва ўмовах штармавога хваляваньня мора карабель затануў, — заявіла ведамства.

Позна ўвечары 13 красавіка дарадца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч паведаміў, што ў басэйне Чорнага мора адбыўся вялікі пажар на караблі «Масква». На борце карабля, паводле яго, было 510 чальцоў экіпажу. Паводле яго, менавіта гэты расейскі ракетны крэйсэр прапаноўваў здацца абаронцам Зьмяінага вострава.

Кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі палкоўнік Максім Марчанка заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы нанесьлі па крэйсэры «Москва» ўдар супрацькарабельнымі крылатымі ракетамі «Нэптун» і прычынілі яму сур’ёзныя пашкоджаньні.

Міністэрства абароны Расеі заявіла, што пашкоджаньні карабля ўзьніклі ў выніку пажару пасьля таго, як узарваліся боепрыпасы на борце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG