Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас перастрэлкі на кіргіска-таджыцкай мяжы дайшло да мінамётаў, ёсьць параненыя


На кіргіска-таджыцкай мяжы ў раёне вёскі Дастук
На кіргіска-таджыцкай мяжы ў раёне вёскі Дастук

На кіргіска-таджыцкай мяжы ў раёне вёскі Дастук у аўторак увечары адбылася перастрэлка паміж памежнікамі. Бішкек сьцьвярджае, што прычынай стала ўварваньне вайскоўцаў Таджыкінстану на кіргіскую тэрыторыю — на 20 мэтраў углыб.

Як сьцьвярджаецца, кіргіскія памежнікі адкрылі папераджальны агонь. У адказ таджыцкія вайскоўцы пачалі страляніну. Перастрэлка скончылася пасьля перамоваў прадстаўнікоў дзьвюх краін.

Пазьней страляніна паўтарылася. Яна працягнулася каля паўгадзіны. Таджыцкія памежнікі прымянілі мінамёты.

Празь некаторы час кіргізскі бок паведамляў аб тым, што Душанбэ сьцягвае войскі да месца інцыдэнту. Жыхары найбліжэйшых сёлаў пакінулі дамы. Пазьней Бішкек паведаміў, што бакі ўрэгулявалі канфлікт і дамовіліся аб адводзе сіл ад мяжы.

Падчас перастрэлак раненьні атрымалі кіргіскі і таджыцкі вайскоўцы.

Улады Таджыкістану таго, што здарылася, пакуль не камэнтавалі. Крыніца таджыцкай службы Радыё Свабода, паведаміла, што прычынай перастрэлкі сталі зьедлівыя рэплікі кіргіскіх памежнікаў у адрас таджыцкага ўбору і наступная сварка.

Працягласьць кіргіска-таджыцкай мяжы складае 970 кілямэтраў, зь іх удакладненыя каля 520.

Празь нявызначанасьць мяжы паміж жыхарамі і вайскоўцамі суседніх дзяржаў часта адбываюцца сутыкненьні за права доступу да вады, зямлі і камунікацый. Пры гэтым нярэдка прымяняецца і зброя, што прыводзіць да чалавечых ахвяр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG