Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша Ніва» апублікавала новыя падрабязнасьці сьмерці двух афіцэраў КДБ, якія падарваліся на расейскай міне ў Гомельскай вобласьці


Супрацьтанкавыя міны, ілюстрацыйнае фота
Супрацьтанкавыя міны, ілюстрацыйнае фота

Свабода ўжо паведамляла пра гібель двух афіцэраў КДБ на Гомельшчыне.

Новыя падрабязнасьці падае «Наша Ніва». Паводле выданьня, два афіцэры ўпраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці загінулі, падарваўшыся на супрацьтанкавай міне. Міна засталася каля лягера, разьбітага расейскімі войскамі каля ўкраінскай мяжы.

Паводле інфармацыі «НН», адзін з загінулых — гэта 35-гадовы падпалкоўнік КДБ Андрэй Равуцкі.

«Расейскае фармаваньне разьбіла лягер у лесе ў Гомельскай вобласьці, у раёне Палескага экалягічнага запаведніка, — расказала „НН“ абазнаная крыніца. — Усё рабілі па ваеннай навуцы: акапаліся, замінавалі падыходы зь некалькіх бакоў, сталі лягерам. Яны ня ведалі, дзе яны знаходзяцца. Маглі думаць, што ва Ўкраіне. Празь нейкі час атрымалі загад рухацца на поўдзень. Кінулі пазыцыі, нават забылі некалькі скрынак з боепрыпасамі», — кажа крыніца.

«На сьляды лягера наткнуўся лясьнік пры абходзе, заўважыў скрынкі з боепрыпасамі і паведаміў „куды трэба“», — расказала крыніца «НН».

У выніку лесьнікі павезьлі двух афіцэраў Гомельскага ўпраўленьня КДБ паказваць месца знаходкі, і тыя падарваліся, імаверна, наехаўшы на супрацьтанкавую міну, якую расейцы пакінулі на пад’езьдзе да лягера.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG