Як стала вядома «Нашай ніве», 3 красавіка на волю выйшлі затрыманыя на мінулым тыдні топ-мэнэджэры банку БелВЭБ. Умовай выхаду стала «кампэнсацыя шкоды» ў буйным памеры.
Раней выданьне паведамляла пра сэнс прэтэнзій сілавікоў і Нацбанку да БелВЭБу: «драбленьне бізнэсу і сыход ад падаткаў» праз стварэньне ІТ-кампаній у ільготнай зоне ПВТ, а таксама вывядзеньне дывідэндаў без працэнтаў праз падкрэсьлена легальную схему сацыяльнага страхаваньня, створаную Прыёрбанкам. Налічаны памер «шкоды» склаў, у эквіваленце, 8 мільёнаў даляраў.
29 сакавіка ў топ-мэнэджэраў банку прайшлі ператрусы, іх затрымалі супрацоўнікі ДФР. Выйсьці ў той самы дзень удалося толькі Васілю Мацюшэўскаму. Паводле крыніц «Нашай нівы», грошы Мацюшэўскі знайшоў, папрасіўшы аб дапамозе кіраўніка расейскага «Внешэкономбанка» Ігара Шувалава.
Крыніцы кажуць, што агульная сума, заплачаная за выхад мэнэджэраў, блізкая да 25 мільёнаў даляраў.