Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь здымае каранавірусныя абмежаваньні на перасячэньне наземных межаў


Памежны пункт пропуску Каменны Лог на беларуска-польскай мяжы, архіўнае фота
Памежны пункт пропуску Каменны Лог на беларуска-польскай мяжы, архіўнае фота

Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка.

Дакумэнт здымае абмежаваньні на перасячэньне дзяржаўнай мяжы як замежнымі грамадзянамі, так і грамадзянамі Рэспублікі Беларусі ў наземных пунктах пропуску. Таксама пастанова рэгулюе ўмовы вызваленьня замежных грамадзян ад падачы ПЦР-тэстаў пры ўезьдзе ў Беларусь. Дакумэнт набывае сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня, паведамляе міністэрства здароўя Беларусі.

Абмежаваньні на беларускіх межах скасуюць з 00:00 3 красавіка, удакладняе Памежны камітэт Беларусі.

З гэтага часу для грамадзян Беларусі ўезд у краіну і выезд не абмежаваны, ПЦР-тэст (сэртыфікат аб вакцынацыі) не патрабуецца. Для замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ўезд у Беларусь і выезд таксама неабмежаваны, але для ўезду іншаземцам па-ранейшаму неабходны ПЦР-тэст (сэртыфікат аб вакцынацыі).

У сьнежні 2020 году выезд праз наземныя пункты пропуску Беларусі на агульных падставах быў спынены на неабмежаваны час, з выняткам асобных катэгорыяў. Тады ўлады патлумачылі гэта «распаўсюдам пандэміі каранавірусу». Пры гэтым перамяшчэньне паветраным транспартам не абмяжоўвалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG