Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск адрэагаваў на незапрашэньне дэлегацыі на цырымонію з нагоды гадавіны вызваленьня Бухэнвальду


Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз

Незапрашэньне беларускіх дыпляматаў на мерапрыемствы з нагоды гадавіны вызваленьня канцлягераў Бухэнвальд і Мітэльбаў-Дора зьяўляецца абразьлівым для беларускага і іншых народаў, якія ваявалі супраць фашызму.

З такой заявай выступіў 30 сакавіка прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Праз вайну ва Ўкраіне фонд мэмарыяльных комплексаў Бухэнвальд і Мітэльбаў-Дора (Нямеччына) адклікаў запрашэньне расейскай і беларускай дэлегацыям наведаць 11 красавіка цырымонію ў памяць 77-й гадавіны вызваленьня канцлягеру Бухэнвальд і яго філіі Мітэльбаў-Дора. Рашэньне было прынята пасьля таго, як у Харкаве быў забіты расейскім снарадам вязень Бухэнвальду, 96-гадовы Барыс Раманчанка. З тэрыторыі Беларусі расейцы таксама абстрэльваюць Украіну і забіваюць мірных жыхароў.

Анатоль Глаз пацьвердзіў атрыманьне ліста ад фонду і назваў яго рашэньне «асабліва эмацыйным і каньюнктурным», якое «нічым ня можа быць апраўдана» з улікам таго, колькі беларусаў загінулі ў Другой сусьветнай вайне і колькі прайшлі празь нямецкія канцлягеры, Бухэнвальд у тым ліку.

«Незапрашэньне дыпляматаў на падобныя мерапрыемствы — гэта не банальны дэмарш, а прамая абраза, перш за ўсё, народаў тых краін, якія ўнесьлі вырашальны ўклад у разгром фашызму ў Эўропе, і фактычна плявок у твар людзям, якія перажылі жахі фашысцкіх канцлягераў, — заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG