Белстат апублікаваў бюлетэнь аб колькасьці насельніцтва на пачатак гэтага году. Як адзначае Zerkalo. io, зь яго вынікае, што афіцыйна людзей у краіне на 1 студзеня было 9 255 524. Годам раней у Беларусі налічвалася 9 349 645 чалавек. Гэта значыць, за мінулы год у краіне стала на 94 121 чалавека менш. Для параўнаньня, за 2020 год колькасьць насельніцтва скарацілася на 60 614 чалавек.
На скарачэньне насельніцтва маглі паўплываць рост сьмяротнасьці, падзеньне нараджальнасьці і дадатковы міграцыйны адток. Таксама ў мінулым годзе працягнуўся ўплыў пандэміі COVID-19.
Раней улады плянавалі, што за 2021 год колькасьць насельніцтва ў Беларусі скароціцца на 43,7 тысячы чалавек, а ў 2022-м — на 41,2 тысячы. Атрымліваецца, што рэальнасьць перавысіла прагноз на мінулы год больш як у два разы.
З 2020 году Белстат перастаў публікаваць зьвесткі па сьмяротнасьці і нараджальнасьці, а таксама па міграцыі.