На гэтай жа станцыі таксама спынілі транзыт 2 вагонаў прадукцыі са сталі вагою 139 тон, якая накіроўвалася зь Беларусі замоўцам на поўначы Афрыкі.
Паводле Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў (ДБР), абодва грузы везьлі ва ўкраінскія парты, дзе іх мусілі перагрузіць на вадаплавы.
Супрацоўнікі ДБР паінфармавалі Жытомірскую абласную вайсковую адміністрацыю аб прымусовай канфіскацыі тавараў для дзяржаўных патрэбаў.
У лютым акцыянэрнае таварыства «Укразалізниця» паведаміла, што з 16 лютага спыняе транзыт прадукцыі Беларускай калійнай кампаніі ў кірунку Славаччыны, Вугоршчыны, Польшчы, Аўстрыі, Чэхіі, Румыніі, краін Балтыі і СНД.
Як паведамлялаі на афіцыйным сайце ўкраінскай чыгункі, перамяшчэньне беларускіх калійных угнаеньняў забараняецца на нявызначаны час.