Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новая газета» і «Коммерсант» не апублікавалі ўзятага імі напярэдадні інтэрвію зь Зяленскім на сваіх сайтах


Міхаіл Зыгар, расейскі журналіст
Міхаіл Зыгар, расейскі журналіст

Раней «Роскомнадзор» забараніў расейскім СМІ, якія 27 сакавіка сумесна задалі пытаньні прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму, публікаваць інтэрвію, пагражаючы прыцягненьнем да адказнасьці.

Учора зь Зяленскім гаварылі галоўныя рэдактары выданьня «Медуза» і тэлеканалу «Дождь», журналіст Міхаіл Зыгар, які перадаў украінскаму прэзыдэнту пытаньне ад «Новой газеты», і спэцыяльны карэспандэнт «Коммерсанта» Ўладзімір Салаўёў.

Праз пэўны час «Роскомнадзор» запатрабаваў ад расейскіх СМІ не публікаваць інтэрвію зь Зяленскім.

«У дачыненьні сродкаў масавай інфармацыі, якія ўзялі інтэрвію, пачата праверка для вызначэньня ступені адказнасьці і прыняцьця мераў рэагаваньня», — гаварылася ў афіцыйным паведамленьні.

Пры гэтым рэдакцыя «Медузы», якая працуе з-за мяжы, выпусьціла інтэрвію практычна адразу пасьля заявы «Роскомнадзора». Ціхан Дзядко (былы галоўны рэдактар «Дождя»), які нядаўна зьехаў з Расеі, апублікаваў яго на ютуб-канале «Котрикадзе и Дзядко», створаным пасьля прыпыненьня працы тэлеканалу. Відэа таксама зьявілася на ютуб-канале Міхаіла Зыгара.

У пачатку сакавіка ў Расеі ўвялі крымінальную адказнасьць за распаўсюд «фэйкаў аб расейскай арміі». Яна прадугледжвае пакараньне да 5 млн рублёў або пазбаўленьне волі да 10 гадоў (пры цяжкіх наступствах ад 10 да 15 гадоў). У прыватнасьці, адказнасьць пагражае тым, хто называе расейскае ўварваньне ва Ўкраіну вайной, а не «спэцапэрацыяй».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG