Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучыя выданьні ЗША і Вялікай Брытаніі зрабілі бясплатным доступ да матэрыялаў для чытачоў з Украіны і Расеі


Вокладкі вядомых брытанскіх газэт пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне
Вокладкі вядомых брытанскіх газэт пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне

Гэта тычыцца матэрыялаў пра вайну, разьвязаную Расеяй супраць Украіны.

Вядучыя міжнародныя СМІ The Washington Post, Financial Times, Dow Jones, The Economist і іншыя выданьні адмянілі платны доступ да некаторых матэрыялаў для чытачоў з Украіны і Расеі, паведамляе Digiday.

«Частка нашай місіі і мэты — даць людзям доступ да выдатных журналісцкіх матэрыялаў у цяжкія часы, таму зрабіць іх бясплатнымі — простае рашэньне. Нягледзячы на тое, што нам ня плацяць, мы лічым, што гэта добра для нашай журналістыкі», — сказаў Джон Слэйд, камэрцыйны дырэктар газэты Financial Times.

Прадстаўнік The Washington Post сказаў, што бясплатны доступ распаўсюджваецца на невялікі сэгмэнт міжнародных абанэнтаў, але не назваў канкрэтную колькасьць.

Па словах прадстаўніка Dow Jones, платны доступ быў адменены для The Wall Street Journal, Barrons, MarketWatch і Financial News ва Ўкраіне, а таксама для суседніх краін зь вялікай колькасьцю ўкраінскіх уцекачоў.

Акрамя таго, The New York Times, The Washington Post і Financial Times завялі свае тэлеграм-каналы, каб пашырыць доступ да сваіх матэрыялаў для публікі ва Ўкраіне і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG