Як расказала Свабодзе аўтарка песьні этнасьпявачка і салістка KRIWI Наста Хмель, кліп і песьня створаныя ў калябарацыі з беларускімі сьпявачкамі Валерыяй Дэле, Ганнай Хітрык, Настай Шпакоўскай і мастачкай Аляксандрай Канафальскай, якая зрабіла неверагодны візуал.
Нашыя сэрцы - вольныя! Нават за кратамi.
I сёньня яны б'юцца у адзiным рытме:
Жыве Беларусь!
Праект рэалізаваны пры падтрымцы Беларускай Рады Культуры.