Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FINA адхіліла расейскіх і беларускіх плыўцоў ад чэмпіянату сьвету ў Будапэшце


Украінскаяя спартоўка Марта Федзіна на чэмпіянаце ў Будапэшце, чэрвень 2019 г. Ілюстрацыйнае фота.
Украінскаяя спартоўка Марта Федзіна на чэмпіянаце ў Будапэшце, чэрвень 2019 г. Ілюстрацыйнае фота.

Міжнародная фэдэрацыя плаваньня (FINA) адхіліла беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад сёлетняга чэмпіянату сьвету па водных відах спорту ў Будапэшце.

Пра гэта заявіла прэсавая служба Міжнароднай фэдэрацыі плаваньня.

«У адпаведнасьці з рашэньнем бюро FINA ад 8 сакавіка 2022 году і новымі абставінамі па адхіленьні расейскіх і беларускіх спартоўцаў і афіцыйных асобаў ад спаборніцтваў FINA, а таксама пасьля разгляду незалежнай ацэнкі рызыкаў, бюро FINA правяло сёньняшняе пасяджэньне і пацьвердзіла, што спартоўцы і афіцыйныя асобы з Расеі і Беларусі ня возьмуць удзелу ў маючым адбыцца 19-м чэмпіянаце сьвету па водных відах спорту ў Будапэшце ў 2022 годзе», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні FINA.

Асобна паведамляецца, што Дысцыплінарная калегія FINA распачала справу супраць расейскага плыўца Яўгена Рылова за патэнцыйнае парушэньне правілаў FINA пасьля ягонага ўдзелу ў праваенным мерапрыемстве на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве. Выканаўчы камітэт FINA запатрабаваў паскорыць разгляд справы.

FINA выказала асуджэньне расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і пацьвердзіла сваю падтрымку Фэдэрацыі плаваньня, скачкоў у ваду і мастацкага плаваньня Ўкраіны ў час падрыхтоўкі да будучых спаборніцтваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG