Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дар’я Домрачава асудзіла адхіленьне расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў


Дар’я Домрачава
Дар’я Домрачава

Шматразовая алімпійская чэмпіёнка ў біятлёне Дар’я Домрачава ў сваім інстаграме разьмясьціла вялікі допіс, у якім выказалася супраць вайны.

Пры гэтым Домрачава пазьбегла палітычных ацэнак, роўна як і не акрэсьліла сваю пазыцыю адносна таго, каго яна лічыць вінаватым у разьвязваньні гэтай вайны.

Адначасна, спартоўка адмоўна ацаніла адхіленьне расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў.

«Я адчуваю абсалютную несправядлівасьць у адносінах да тых спартоўцаў, якія не разьвязвалі войнаў, зьяўляюцца праціўнікамі ваенных спосабаў вырашэньня канфліктаў, якія ўсёй душой любяць спорт і прысьвячаюць яму ўсё жыцьцё» — піша Домрачава— Я лічу абсалютна наіўным меркаваць, што адхіленьне беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў дапаможа вырашэньню ваеннага канфлікту. На мой погляд, такія меры толькі спрыяюць распальваньню варажнечы сярод людзей».

У сваім допісу Домрачава зьвяртаецца і да калег-спартоўцаў.

«Сумна чытаць камэнтары спартоўцаў, якія падтрымліваюць такія меры, спартоўцаў, хто ціснуў рукі, пляскаў па плячы, віншаваў адно аднаго пры ўзыходжаньні на пʼедэстал, абмяркоўваў складаныя моманты гонак, спаборнічаў плячо да пляча, а сёньня толькі падпінвае ў сьпіну калегу, каб выкінуць з барацьбы. Давайце пачнем з сябе саміх, магчыма і сьвет вакол тады стане лепшым» — завяршыла свой пост у інстаграме Дарʼя Домрачава.

  • У кастрычніку 2020 Дарʼя Домрачава не асудзіла публічна дзеяньні сілавікоў, якія моцна пабілі ейнага брата архітэктара Мікіту Домрачава. Таксама, яна не далучылася да ліста з асуджэньнем гвалту супраць грамадзянаў і патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, які падпісалі больш як тысяча спартоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG